Беларуская Служба

2 000 $ штодзень каштуе беларускім падаткаплатнікам «БЕЛТА»

04.11.2019 11:39
Сёлета ўпершыню ў праекце бюджэту на наступны год апрылюдненыя меркаваныя выдаткі «Беларускага тэлеграфнага агенцтва». 
.
.Фота з профілю Ганны Канапацкай у Фэйсбуку

1 мільён 469 тысяч 235 рублёў або больш за 715 тысяч долараў на год – менавіта такая сума з дзяржаўнага бюджэту выдаткоўваецца на ўтрыманне «Беларускага тэлеграфнага агенцтва».

Сёлета ўпершыню ў праекце бюджэту на наступны год апрылюдненыя меркаваныя выдаткі «Беларускага тэлеграфнага агенцтва». Пра гэта напісала ў сваім Фэйсбуку дэпутатка Ганна Канапацкая, інфармуе «Новы час».

Дэпутатка Ганна Канапацкая звяртаецца да грамадскасці з пытаннямі:

-Вы згодныя з такім фінансаваннем толькі аднаго дзяржаўнага СМІ? Якое пры гэтым яшчэ і прадае інфармацыю, за якую ўжо атрымала грошы з нашых кішэняў. Ці падтрымліваеце вы ў прынцыпе бюджэтнае фінансаванне дзяржаўных СМІ, вызначанае ня вамі, спажыўцамі інфармацыі, а кімсьці там зверху? Можа гэта фінансаванне неабходна размяркоўваць на конкурснай аснове паміж усімі СМІ.

Задалася такім рытарычным пытанне апазіцыйная дэпутатка Ганна Канапацкая на сваім профілі ў сацыяльнай сетцы.

эж