Суд Брэсцкага раёну 4 лістапада вынес прысуд грамадзянцы Расіі, якая перавозіла праз беларускую мяжу найбуйнейшую за апошнія 25 гадоў партыю псіхатропаў і наркотыкаў.
38-гадовую жыхарку Масквы затрымалі 2 траўня ў пункце пропуску «Дамачава». Яна ехала з Польшчы на аўтамабілі «Chrysler» па чырвоным калідоры, падаўшы для дэкларавання электрасамакат і кандыцыянер, паведамляе тэлеканал Белсат.
Аднак мытнікі выявілі тайнікі, у якіх былі вынятыя 100 палімерных упаковак агульнай вагой больш за 100 кг, а таксама тры палімерныя брыкеты вагой каля 550 г. Хімічная экспертыза вызначыла, што жанчына перавозіла экстазі і гашыш. Гэта самая буйная партыя псіхатропаў, выяўленых на беларуска-польскай мяжы за 25 гадоў.
Суд прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч.3 арт.328 і ч.2 арт.328-1 КК. Ёй прызначанае пакаранне ў выглядзе 17 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны і апратэставаны.
эж