Беларуская Служба

У Мінску ўшанавалі прабегам гадавіну польскай незалежнасці

10.11.2019 14:18
Удзельнікі прабеглі сімвалічную дыстанцыю, якая нагадвае пра год узнаўлення польскай незалежнасці – 1918-ты.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneESB Professional/shutterstock.com

У Мінску адбыўся Прабег для Незалежнай, зладжаны з мэтаю ўшанаваць 101-ую гадавіну незалежнасці Польшчы. У ім удзельнічалі члены сталічнага аддзелу Польскай адукацыйнай арганізацыі Macierz Szkolna і лакальнага Культурна-асветніцкага таварыства «Poloniczka».

Нягледзячы на дождж, у прабегу ўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек – як дарослыя, так і дзеці. Старшыня таварыства «Poloniczka» Святлана Замоціна адзначыла, што гэта быў першы Прабег для Незалежнай, зладжаны ў Мінску.

- Мы прабеглі разам 1918 метраў – сімвалічную дыстанцыю, якая нагадвае пра год узнаўлення польскай незалежнасці – 1918-ты.

Усе ўдзельнікі забегу атрымалі ўзнагароды. Гэта былі медалі, дыпломы і цішоткі з лагатыпам прабегу, а самым малодшым удзельнікі ўручылі гуказапісы казак для дзяцей. Бег закончыўся пачастункам на лугу непадалёк ад гістарычнага палацу Ваньковічаў.

У. Пац/нг