З 10 лістапада бязвізавую тэрыторыю Беларусі пашырылі на пяць раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.
Раней у бязвізавую памежную прастору Брэст-Гродна ўваходзілі толькі дзве зоны ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. У планах — пашырыць бязвіз на ўсю тэрыторую Гродзенскай вобласці.
Замежніеі могуць уязджаць і выязджаць у бязвізавую памежную прастору ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях праз любыя памежныя пункты пропуску гэтых рэгіёнаў і знаходзіцца там да 15 сутак. Таксама ім дазволена перамяшчацца без візаў па ўсёй тэрыторыі заходніх абласцей пры ўмове, што яны знаходзяцца ў складзе арганізаваных турыстычных груп.
эж