На грамадскае абмеркаванне вынеслі праект пастановы: Савет Міністраў прапаноўвае павялічыць для юрыдычных асобаў плату за ўтылізацыю пластыкавага посуду і палімернай упакоўкі.
Дакумент прадугледжвае павелічэнне платы за збор, абясшкоджванне і выкарыстанне адходаў – палімернай упакоўкі і пластыкавага посуду. Гэтыя сродкі ўносяць вытворцы і пастаўшчыкі на рахунак Аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў, перадае Белсат, спасылаючыся на партал pravo.by.
На думку аўтараў праекту, рост платы за ўтылізацыю палімерных адходаў і посуду з пластмасы паспрыяе скарачэнню неабгрунтаванага і празмернага спажыванне палімернай прадукцыі і будзе стымуляваць выкарыстанне экалагічна бяспечных прадуктаў са шкла, паперы або біяраскладальнага пакавання, плата на якія не павялічваецца.
Таксама мяркуецца, што павышэнне платы прастымулюе вытворцаў і пастаўшчыкоў самім збіраць і перапрацоўваць адходы, а там самым павялічыць выкарыстанне палімерных адходаў паўторна.
Заўвагі і прапановы адносна дакументу прымаюцца па 21 лістапада па спасылцы.
эж