Беларуская Служба

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў палякаў са Святам незалежнасці

11.11.2019 14:12
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а польскім грамадзянам – міру і працвітання.
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaDrop of Light/Shutterstock.com

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і ўсіх з Нацыянальным святам незалежнасці, піша газета «Звязда» са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

«Перакананы, што больш інтэнсіўныя гандлёвыя і дзелавыя сувязі, сумесныя навуковыя і адукацыйныя праекты, супрацу арганізацый і ўстаноў дадуць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял нашага суседства і будуць садзейнічаць умацаванню канструктыўных адносін, – гаворыцца ў віншаванні. – Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Польшчай па пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама ў кантэксце далейшага развіцця прагматычнага дыялогу з Еўрапейскім Звязам».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а польскім грамадзянам – міру і працвітання.

эж