Беларуская Служба

У Беларусі зноў даражэе паліва 

15.12.2019 09:59
Гэта дваццаць шосты выпадак змены коштаў на паліва. 
Benzyny drożeją średnio o 10 - 11 grl, olej napędowy o 11 grl i autogaz o 4 gl
Benzyny drożeją średnio o 10 - 11 gr/l, olej napędowy o 11 gr/l i autogaz o 4 g/lPixabay

15 снежня, у нядзелю ў Беларусі чарговы раз павышаюцца кошты на аўтамабільнае паліва, піша "Новы час", спасылаючыся на прэс-службу Белнафтахіма.

З улікам росту кошту нафты, набываемай беларускімі НПЗ, кошт аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь з 15 снежня 2019 года павялічваецца на 1 капейку.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,62 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,72 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,94 руб., ДТ — 1,72 руб.

Апошні раз кошты на аўтамабільнае паліва змяняліся 8 снежня. Павышэнне коштаў 15 снежня — гэта дваццаць шосты выпадак змены коштаў на паліва. За папярэдні 2018 год падобныя змены адбываліся 27 разоў.

эж