Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі «паспяхова» загрузіла ў расійскі банк дадзеных больш за 90 тыс. запісаў пра сваіх грамадзян, якім абмежаваны выезд за мяжу.
Пра гэта расказаў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун, паведамляе прэс-служба МУС, на якую спасылаецца Радыё «Свабода».
Паводле Бегуна, фармаванне агульнага спісу невыязных неабходна для таго, каб не дапусціць іх выезду ў трэція краіны і «прадухіліць пагрозы нацыянальнай і грамадскай бяспецы саюзнай дзяржавы».
Прычыны адмовы ў выездзе могуць быць не толькі такія сур’ёзныя, як, для прыкладу, крымінальная справа ці ўхіленне ад прызыву ў войска. Апынуцца перад закрытай мяжой можа і той, хто мае даўгі, меў ці мае праблемы з выплатай крэдыту, штрафу, доўга не плаціў аліменты або істотна пратэрмінаваў камунальныя плацяжы.
Усе выпадкі прапісаныя ў законе «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь».
вс