Беларуская Служба

Сотні беларусаў вырашылі падаць скаргу ў ЦВК

15.07.2020 17:40
Сотні чалавек у чарзе каля ЦВК хочуць паскардзіцца на нерэгістрацыю Бабарыкі і Цапкалы. 
     ,                , 15  2020 .                 .
Людзі чакаюць у чарзе да ЦВК, каб падаць скаргу на адмову ў рэгістрацыі Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкала кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі, 15 ліпеня 2020 года. ЦВК адмовіла ў афіцыйнай рэгістрацыі былога банкіра Віктара Бабарыкі і былога кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. EPA / TATYANA ZENKOVICH Пастаўшчык: PAP/EPA

У чарзе, паводле падлікаў журналістаў стаіць каля 2 тысяч чалавек , – паведамляе Свабода.

Сотні чалавек у чарзе каля ЦВК хочуць паскардзіцца на нерэгістрацыю Бабарыкі і Цапкалы. Скаргу асабіста можна падаць толькі сёння. Ад заўтрашняга дня – выключна па пошце.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракаментавала чаргу: Несанкцыянаваныя акцыі «арганізаваныя і спланаваныя» ў Беларусі штабамі двух палітыкаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта.

- Калісьці я сама галасавала за Лукашэнку, бо лічыла, што гэта той чалавек, які павядзе наперад. Але ўчора я паглядзела, як разганялі моладзь у Мінску – цяпер мне вельмі балюча і горача, што наша краіна падыйшла з гэтым прэзідэнтам да такіх жахаў. Таму я стаю, каб да выбараў далучыліся тыя, каго ЦВК выкінула, – казала журналістам 60-гадовая жанчына.

Іншая жанчына ў такім жа ўзросце
- Нас абрабавалі, не палічылі нашы галасы. Я сама збірала подпісы за Бабарыку, і ўсе подпісы былі правераныя чатырма чалавекамі. Нам надакучыла жыць 26 гадоў у вечнай хлусні.

яс