Беларуская Служба

Акцёры Купалаўскага тэатра апублікавалі відэазварот у падтрымку калег з Гродна (ВІДЭА)

28.09.2020 19:54
«Захапляемся вашай смеласцю, вашай непахіснасцю перад ціскам і несправядлівасцю».
   . , 27  2020
Пратэстная акцыя ў Мінску. Нядзеля, 27 верасня 2020 годаPAP/EPA/STRINGER

Акцёры Купалаўскага тэатра апублікавалі відэазварот у падтрымку калег з Гродна. Даведаўшыся пра затрыманне аднаго з акцёраў падчас пратэставай акцыі, тыя прыпынілі спектакль – за што некаторыя былі звольненыя ці пазбаўленыя прэмій.

«Захапляемся вашай смеласцю, вашай непахіснасцю перад ціскам і несправядлівасцю. І сёння, нягледзячы ні на што, вы знайшлі сілы і магчымасць сустрэцца з гледачамі за межамі вашай роднай сцэны, каб сказаць праўду. Мы побач з вамі».

вс