Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне заявіла, што атрымала ў распараджэнне ўнутраны дакумент Міністэрства ўнутраных спраў. З яго вынікае, што афіцыйна распаўсюджаныя звесткі пра колькасць затрыманых заніжаныя.
Сапраўдная колькасць затрыманых у краіне перавысіла 27 тысяч чалавек.
У Беларусі мае месца прававы дэфолт, кажа старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Беляцкі.
- Зараз улады пачуваюць сябе як акупацыйная адміністрацыя ў Беларусі ды ўжываюць такія ж сродкі. Гэта не прымаецца народам.
юл