26 лістапада ў цэнтры польскай сталіцы адкрылася фотавыстава пад адкрытым небам «Беларусь абуджаная». Фотаздымкі незалежных беларускіх выданняў, зробленыя за апошнія тры месяцы падчас масавых пратэстаў у Беларусі, размешчаны недалёка ад Сейма Польшчы.
На выставе прадстаўлены 25 фотаздымкаў аўтарства Улада Барысевіча (Onliner.by), Дар'і Буракінай (TUT.by), Надзеі Бужан (Наша Ніва), Сяргея Сацюка (Naviny.by) ды іншых.
На адкрыцці выставы прысутнічалі чальцы прэзідыуму Каардынацыйнай рады Павел Латушка, Сяргей Дылеўскі і Вольга Кавалькова.
эж