Беларуская Служба

Магчыма, Нацбанк Беларусі рыхтуецца да адключэння міжнароднай сістэмы SWIFT

28.11.2020 19:13
Адключэнне SWIFT для Беларусі стала б адной з самых балючых санкцый.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Fedor Selivanov

Некаторыя беларускія банкі атрымалі ад Нацбанка ліст з просьбай падключыцца да расійскай сістэмы «Сервіс-бюро СПФС», паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

«Сервіс-бюро СПФС» – гэта расійскі аналаг міжнароднай сістэмы плацяжоў SWIFT. У выпадку блакіроўкі міжнароднай сістэмы для Беларусі (гэта называюць адной з магчымых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі) беларускія банкі змогуць наладзіць плацяжы праз расійскія.

Праз SWIFT працуюць амаль усе банкі свету - з дапамогай сістэмы адбываюцца транзакцыі між банкамі ў вядучых валютах.

На сёння ў Беларусі засталося яшчэ некалькі непадключаных да СПСФ банкаў.

Адключэнне SWIFT для Беларусі стала б адной з самых балючых санкцый.

вс