Беларуская Служба

Віктар Бабарыка надалей хоча заснаваць партыю

29.03.2021 13:19
Паводле яго, партыя - гэта не самамэта, але найбольш эфектыўны інструмент дасягнення перамогі.
Віктар Бабарыкафота: Афіцыйны канал Віктара Бабарыкі ў Тэлеграме

Віктар Бабарыка надалей хоча заснаваць партыю. Пра гэта ён гаворыць у сваім звароце, змешчаным на старонцы будучай партыі.

Экс-кандыдат піша, што ён ніколі не быў членам ніякай партыі і не меркаваў, што такая форма аб'яднання людзей мае права на існаванне ў XXI стагоддзі.

«Але беларусы паказваюць, што я не меў рацыі. Нам патрэбна партыя. Але партыя не як самамэта, а як найбольш эфектыўны інструмент дасягнення нашай перамогі. Партыя нашай будучыні, заснаваная на праўдзе, дабру і свабодзе», – піша Бабарыка.

Паводле яго, нельга спыняцца на паўдарозе, таму менавіта цяпер трэба абʼяднаць намаганні і прадэманстраваць адзінства мэты і волі. «Мы абавязаны зрабіць партыю «Разам». Павінны дапамагчы адзін аднаму паверыць у сябе, у суседа, у сваю краіну. Нельга пакідаць ракавую пухліну страху і бездапаможнасці нашым дзецям і ўнукам».
Паводле Бабарыкі, партыя дае перавагі, якіх актывісты пазбаўленыя ў рамках індывідуальнай барацьбы.

Мяркуецца, што ўстаноўчы зʼезд партыі пройдзе напрыканцы вясны.

ав