Фонд культурнай салідарнасці прапануе арганізатарам «Еўрабачання» запрасіць беларускіх артыстаў у якасці музычных гасцей на сёлетняе шоу ў Ратэрдаме.
«З улікам пажаданняў слухачоў і ў выніку абмеркаванняў у нашай камандзе, мы прыйшлі да высновы, што самым удалым варыянтам будзе сумесны выступ ужо вядомых прыхільнікам конкурсу Naviband – Belarus (удзельнікі ад Беларусі ў 2017) і VAL.musicproject (меркаваныя ўдзельнікі ад Беларусі ў 2020-2021) разам з опернай спявачкай Margarita Levchuk», – напісаў у Фэйсбуку кіраўнік фонду Сяргей Будкін.
Песня, якую гатовыя выканаць артысты, завецца «Love Shine a Light». Пасля таго, як Вялібрытанія перамагла з ёй на «Еўрабачанні-1997», яна стала гімнам аб’яднання музычнай Еўропы. Артысты «Еўрабачання-2020» разам запісалі яе дыстанцыйна.
Акрамя генеральнага дырэктара Еўрапейскага вяшчальнага саюзу Наэля Курана, ліст з такой прапановай атрымалі:
Martin Österdahl / Chief of Eurovision contest
Twan Van de Nieuwenhuijzen / Chief editor, Head of Contest ESC2020
Gerben Bakker / HEAD OF SHOW
Astrid Dutrenit / Executive Producer
Sietse Bakker / Executive Producer.
Еўрапейскі вяшчальны саюз выключыў Беларусь з конкурсу.
ав