Беларуская Служба

Нацыянальны банк Беларусі прагназуе на паўгода інфляцыю 9 працэнтаў

20.04.2021 08:59
А да сярэдзіны года 90% прадпрыемстваў чакаюць павелічэння адпускных цэн.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прагнозам падзяліўся намеснік начальніка ўпраўлення эканамічнага аналізу Нацбанка Пётр Мілеўскі на прэсавым сняданку ў Інстытуце прадпрымальніцтва і менеджменту ў Мінску.

Па яго словах, у бліжэйшыя тры месяцы ў Беларусі рост спажывецкіх цэн складзе 1,2%. У гадавым вымярэнні рост коштаў за перыяд з чэрвеня 2020 га па чэрвень 2021-га складзе 9%.

Яшчэ Мілеўскі падзяліўся цікавымі вынікамі апытання амаль паўтары тысячы прадпрыемстваў. Паводле даследавання, яшчэ 36% чакаюць, што рост коштаў на іх прадукцыю паскорыцца.

Эксперт дадаў, што прагназуе: па выніках пяці месяцаў ВУП (валавы ўнутраны прадукт) Беларусі паскорыцца да 101%.


Казімір Шчадковіч, Мінск