Беларуская Служба

У Мінску пачынаецца суд, паводле рашэння якога экстрэмістамі могуць стаць сотні тысяч чалавек… якія чытаюць ці калісь чыталі партал tut.by

24.06.2021 09:03
У 10 гадзін раніцы ў Мінску пачатак суда ў справе прызнання экстрэмісцкай прадукцыі партала tut.by і яго сацсеткак.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneNatalia Fedosenko / TASS / Forum

Заяву ў суд накіравала рэжымнае МУС, а падставай для звароту стала заключэнне Рэспубліканскай экспертнай камісіі. Двое судовых экспертаў з МУС і Дзяржкамітэту за кароткі час разгледзелі амаль 500 матэрыялаў партала і яго тэлеграмканалаў на праявы экстрэмізму.

Ведамасныя эксперты прыпісваюць tut. by не тое што экстрэмізм, але яшчэ і ролю таемнага каардынатара пратэстаў.

Калі суд прызнае матэрыялы tut.by экстрэмісцкімі, то далей могуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці ўсіх, хто працягне чытаць інфармацыю, падрыхтаваную рэдакцыяй рэсурса ці калі-небудзь яе перадрукоўваў ці рэпосціў. А гэта сотні тысяч і нават мільёны чалавек.

За кратамі пад следствам 15 супрацоўнікаў партала tut.by, які да 18 мая быў галоўным інфармацыйным рэсурсам краіны цягам 20 год.

Казімір Шчадковіч, Мінск