Беларуская Служба

Беларусь спыніла ўдзел ва Усходнім партнёрстве

28.06.2021 17:33
Беларускі бок адказаў на санкцыі ЕС.
Уладзімір МакейКадр з відэа МЗС Беларусі

У ведамства быў выкліканы кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь Дырк Шубель.

Прэс-служба МЗС паведамляе, што ў ходзе сустрэчы паслу Еўрапейскага саюза была заяўлена цвёрдая пазіцыя беларускага боку аб абсалютнай непрымальнасці прымянення санкцый як інструмента ціску на суверэнную і незалежную дзяржаву.

Было паведамлена, што Рэспубліка Беларусь прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЕС «Усходняе партнёрства». Таксама Мінск пачынае рэалізацыю працэдуры прыпынення дзеяння Пагаднення аб рэадмісіі з ЕС. “Мы не можам выконваць свае абавязацельствы ў рамках дадзенага Пагаднення ва ўмовах уведзеных Еўрасаюзам санкцый і абмежаванняў. З глыбокім шкадаваннем канстатуем, што вымушаная прыпыненне дзеяння Пагаднення негатыўна адаб'ецца на ўзаемадзеянні з Еўрасаюзам у сферы барацьбы з нелегальнай міграцыяй і арганізаванай злачыннасцю”, - заявілі ў МЗС.

Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЕС адклікаецца ў Мінск для кансультацый. Кіруўніку Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь таксама прапанавана выехаць у Брусэль для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый.

Акрамя таго, у зваротным парадку будзе забаронены ўезд у Беларусь прадстаўнікам еўраструктур і асобам з краін Еўрапейскага саюза, якія садзейнічалі ўвядзенню абмежавальных мер.

Беларускі бок працягвае выпрацоўку іншых мер рэагавання, у тым ліку эканамічнага характару.

ав