Больш за 50 няўрадавых арганізацый з 18 краін свету ў адкрытым лісце звярнуліся да кіраўніцтва карпарацыі Nestle з патрабаваннем спыніць купляць рэкламу ў беларускіх дзяржаўных СМІ:
«Ніводная іншая замежная кампанія не фінансуе дзяржаўную тэлепрапаганду рэжыму Лукашэнкі так, як Nestle, прыкладна кожны трэці рэкламны ролік-яе».
Нядаўна арыштаванаму блогеру Раману Пратасевічу давялося даць прымусовае тэлеінтэрв'ю і паўдзельнічаць у пастановачнай прэс-канферэнцыі. Недапушчальна, каб Nestle размяшчала рэкламу ў кантэксце гэтай жахлівай дэманстрацыі запалоханых і паднявольных праціўнікаў рэжыму», гаворыцца ў адкрытым лісце, пад якім сярод іншых падпісаліся такія ўплывовыя арганізацыі, як Freedom House (ЗША) і беларуская «Вясна».
Нагадаем, супрацоўнікі дзяржаўных СМІ рэгулярна ўдзельнічаюць ў здзеках над палітычнымі вязнямі. Кадры катаванняў транслююцца па БТ.
kyky/эж