Беларуская Служба

Літва: З Ірака ў Мінск прыляцеў пусты самалёт за жадаючымі вярнуцца ў сваю краіну

06.08.2021 14:44
Гэтую інфармацыю літоўскаму боку пацвердзілі некалькі крыніц.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс паведаміў, што пачуў ад калегі Фуада Хусэйна запэўніванні, што з яго краіны ў Мінск у пятніцу вылецеў пусты борт для таго, каб забраць тых, хто хоча вярнуцца, паведаміла Delfi.

Гэтую інфармацыю літоўскаму боку пацвердзілі некалькі крыніц.

Самалёт нацыянальнай авіякампаніі Iraqi Airways прызямліўся ў Мінску апоўдні. Па словах Г. Ландсбергіса, па непацверджаных дадзеных, жаданне вярнуцца выказалі каля 300 іракцаў.
Авіякампанія Iraqi Airways у чацвер паведаміла, што на тыдзень прыпыняе палёты ў Мінск.

ав

З выкарыстаннем ракет і зброі беларускія памежнікі не даюць мігрантам вярнуцца ў Беларусь

06.08.2021 14:33
Беларускія памежнікі з каскамі, шчытамі і зброяй адпужвалі мігрантаў стрэламі ў паветра.