Беларуская Служба

Са снежня спыняецца транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз Літву

12.08.2021 12:36
Уплыў на гэта маюць санкцыі ЗША ў дачыненні да Беларусі.
.
.GoranH/pixabay.com/CC0

Прадукцыя беларускага вытворцы калійных угнаенняў «Беларуськалій» не будзе перавозіцца праз Літву са снежня, заявіў міністр транспарту Марус Скуодзіс, перадае Delfi.

Ён адзначыў, што ўплыў на гэта маюць санкцыі ЗША ў дачыненні да Беларусі, якія ахопліваюць і аднаго з найбуйнейшых вытворцаў калійных угнаенняў «Беларуськалій». Міністр адзначыў, што прыблізна траціна грузаў, якія ідуць па літоўскім чыгунках і праз Клайпедскі порт, гэта менавіта ўгнаенні, якія трапілі пад санкцыі.

«З аднаго боку можна сказаць, што санкцыі прымяняюцца да суб'ектаў ЗША, але з практыкі ведаем, што банкі не прымуць разлікаў за аказаныя паслугі ў Літве ў еўра, не толькі ў доларах. Прадпрыемствы, калі ёсць субʼект пад санкцыямі, адмаўляюцца з ім мець якія-небудзь бізнес-адносіны, каб пазбегнуць рызыкі, і магу з упэўненасцю сцвярджаць, што са снежня, калі санкцыі ўступяць у сілу, угнаенні перастануць ісці праз Літву», – адзначыў міністр у інтэрвʼю радыёстанцыі Ziniu radijas.

Ён таксама дадаў, што грузапатокі знізяцца са снежня, бо прадпрыемствы хочуць адразу падрыхтавацца і пазбегнуць любых рызык і нязручнасцяў у будучыні.

ЗША абвясцілі пра новыя санкцыі супраць Беларусі ў панядзелак. У санкцыйных спіс трапілі 23 фізасобы і 21 юрыдычная асоба, сярод якіх і «Беларуськалій».

ав

Еўрапейская камісія вылучыць 36,7 млн еўра на дапамогу Літве ў барацьбе з міграцыйным крызісам

11.08.2021 13:57
Падтрымка павінна быць выдзелена, сярод іншага, на медыцынскую дапамогу, вакцыны, прадукты харчавання, адзенне і сродкі гігіены для мігрантаў.