Беларуская Служба

Улады Латвіі: Мігранты гатовыя вярнуцца дадому, але іх выштурхваюць з Беларусі

16.08.2021 13:49
Да паўночы нядзелі латвійскія памежнікі вярнулі ў Беларусь ужо 395 парушальнікаў мяжы.
Арабскія імігранты ў БеларусіFoto: http://s13.ru/archives/granica-106

Многія мігранты, якія спрабуюць трапіць у Латвію з Беларусі, былі гатовыя вярнуцца дадому, але іх выштурхоўвалі з Беларусі сілай. Пра гэта ў эфіры Латвійскага радыё са спасылкай на размовы з мігрантамі заявіў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Гунціс Пуятс, піша euroradio са спасылка на DELFI.

Латвія, гэтак жа як Літва і Польшча, сутыкнулася ў апошнія месяцы з вялікай плынню нелегальных мігрантаў. Гаворка пра выхадцаў з Афрыкі і Блізкага Усходу, якія спрабуюць трапіць у балтыйскія краіны і Польшчу з тэрыторыі Беларусі.

Да паўночы нядзелі латвійскія памежнікі вярнулі ў Беларусь ужо 395 парушальнікаў мяжы. Больш за ўсё мігрантаў было спынена ў мінулы чацвер — 101 чалавек.  

Мігранты, з якімі размаўлялі латвійскія памежнікі, казалі, што гатовыя вярнуцца дадому ў Ірак, але "беларусы іх штурхалі праз мяжу сілай".

эж


Урад Латвіі выдаткаваў 1 млн 700 тыс. еўра на пабудову плота на мяжы з Беларуссю

11.08.2021 17:42
Тым часам сёння Польшча заявіла, што таксама ўзмацняе мяжу ў сувязі з ростам нелегальнай міграцыі з Беларусі.

Памежнікі Лукашэнкі са зброяй у руках выганяюць мігрантаў з Беларусі ў Латвію

14.08.2021 13:42
6-10 жніўня латышы затрымалі амаль 300 уцекачоў.