Беларуская Служба

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту з-за памежнікаў, якія парушылі мяжу

18.08.2021 13:11
Улады Літвы паведамілі пра інцыдэнт партнёрам па ЕЗ і НАТА.
Granica białorusko-litewska
Granica białorusko-litewskaFORU/INTS KALNINS

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту з-за 12 памежнікаў, якія парушылі мяжу, перадае euroradio, спасылаючыся на delfi. Пра гэта паведаміў літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс:

-Мы інфармавалі Беларусь, што здарэнне зафіксавана, яно выклікае глыбокую заклапочанасць, паколькі мы лічым гэта яшчэ адной правакацыяй, павышэннем тэмпературы ў і так ужо даволі напружанай сітуацыі. Мы заклікаем устрымацца ад здарэнняў, якія нават могуць быць расцэненыя як правакацыя, ужо не кажучы аб сапраўдных правакацыях.

Улады Літвы паведамілі пра інцыдэнт партнёрам па ЕЗ і НАТА. Пры гэтым Ландсбергіс адзначыў, што рэакцыі ўладаў Беларусі на перасцярогі з боку Літвы сталі больш спакойнымі, чым былі раней.

Напярэдадні літоўскія памежнікі заявілі, што на тэрыторыю Літвы ўвайшло 12 беларускіх сілавікоў са шчытамі і дубінкамі, якія суправаджалі іракскіх мігрантаў, «падштурхоўвалі» іх на літоўскую тэрыторыю. Беларускія памежнікі заявілі, што «падштурхоўвалі» мігрантаў літоўцы. Кожны бок выклаў відэа інцыдэнту.

эж


Генерал-маёр ЗСУ Украіны: Рукамі Мінска Масква стварае штучны хаос не толькі на мяжы, але і ўнутры Літвы

14.08.2021 08:14
Украіна павінна дапамагчы літоўскаму хаўрусніку, які зʼяўляецца адданым адвакатам Кіева ў Еўразвязу і ў НАТА, лічаць некаторыя ўкраінскія эксперты.

Улады Латвіі: Мігранты гатовыя вярнуцца дадому, але іх выштурхваюць з Беларусі

16.08.2021 13:49
Да паўночы нядзелі латвійскія памежнікі вярнулі ў Беларусь ужо 395 парушальнікаў мяжы.

ByPol назвала адказных за распальванне міграцыйнага крызісу на мяжы з ЕЗ

18.08.2021 14:24
Міністрам МУС Іванам Кубраковым было дадзена распараджэнне «не займацца транзітнай міграцыяй, якая ідзе ў Еўропу».