У першую гадавіну пачатку ў Беларусі беспрэцэндэнтных рэпрэсій супраць Праваабарончага цэнтра «Вясна» больш за 20 міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый распачынаюць кампанію з патрабаваннем вызваліць семярых затрыманых сябраў «Вясны» і прыцягнуць увагу да цяжкага становішча сотняў іншых зняволеных, якія сталі ахвярамі крымінальнага пераследу і апынуліся за кратамі выключна за ажыццяўленне свайго права на мірны сход і свабоду выказвання меркавання.
«Сёння спаўняецца год з тых часоў, як беларускія ўлады развязалі бессаромнае паляванне на ведзьмаў супраць «Вясны», адвольна затрымаўшы Марфу Рабкову, каардынатарку валанцёраў «Вясны». У наступныя месяцы яшчэ шэсць сябраў гэтай праваабарончай арганізацыі былі кінуты за краты і неабгрунтавана абвінавачаны ў крымінальных злачынствах за ажыццяўленне законнай праваабарончай дзейнасці», – гаворыцца ў заяве праваабарончых арганізацый.
Акцыі ў падтрымку вясноўцаў праходзяць у многіх гарадах шматлікіх еўрапейскіх краін.
За кратамі знаходзяцца Марфа Рабкова, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца.
ав