Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што мінскі рэжым шукае і адкрывае новыя шляхі нелегальнай міграцыі ў Еўрасаюз, за DELFI паведамляюць naviny.by.
«Сёння мы бачым, што Беларусь вельмі інтэнсіўна шукае новыя шляхі: перш за ўсё, спрабуе скарыстацца сітуацыяй у Афганістане, а таксама, па нашых дадзеных, ужо ёсць новы бязвізавы парадак для адпаведных краін: Пакістана, Ірана, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Егіпта«, – сказала міністр журналістам у Сейме ў аўторак, 21 верасня.
«Мы таксама бачым рашэнні, якія дазваляюць прыляцець не толькі ў мінскі, але і ў іншыя аэрапорты», – дадала яна.
Па словах Білатайце, гэта дэманструе, што беларускі рэжым і далей спрабуе ціснуць на Літву і на іншыя краіны Еўрасаюза.
ав