Беларуская Служба

За гады незалежнасці ў Беларусі былі вынесеныя больш за 300 смяротных прысудаў

10.10.2021 08:46
10 кастрычніка адзначаецца Сусветны і Еўрапейскі дзень супраць смяротнага пакарання.
Плакат кампаніі "Скажы НЕ смяротнаму пакаранню"dp.spring96.org

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, у якой прымяняецца гэты від кары. З нагоды дня супраць кары смерці беларускія праваабаронцы цягам тыдня праводзілі інфармацыйную кампанію. Да акцыі далучыліся еўрапейскія дыпламаты ў Беларусі, якія запісалі відэа, у якіх выказваліся супраць кары смерці і расказвалі гісторыю сваіх краін.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда адзначае:

«Варта памятаць, што праблема смяротнага пакарання – гэта праблема не толькі праваабаронцаў ці людзей, якіх датычны гэты від пакарання. Наяўнасць смяротнага пакарання вельмі моцна ўплывае на ўсё грамадства, на кожнага з нас. Яно раскручвае спіраль нянавісці і гвалту. Смяротнае пакаранне – гэта элемент сістэмы гвалту. Гвалту, які, як мы бачым зараз, пранізвае ўсе нашае грамадства».

ав