Беларуская Служба

Журналістцы Кацярыне Андрэевай прысудзілі яшчэ 8 гадоў зняволення – цяпер за «здраду дзяржаве»

13.07.2022 12:20
На закрытым судзе журналістку «Белсату» прызналі вінаватай у «здрадзе дзяржавы». У чым тая «здрада», невядома.
Кацярына Андрэевафота: «Белсат»

Гомельскі абласны суд 13 ліпеня абвясціў вырак журналістцы «Белсату» Кацярыне Андрэевай: восем гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, на справе грыф сакрэтнасці. Адвакат Кацярыны застаецца пад строгай падпіскай аб неразгалошванні і ніякіх акалічнасцяў не можа распавесці нават сваякам. Што за «здрада дзяржаве», не ведае нават муж зняволенай Ігар Ільяш – але ён перакананы, што жонка не вінаватая.

Звязаныя са спецслужбамі прапагандысцкія тэлеграм-каналы, каментуючы новую справу супраць Андрэевай, акцэнтавалі ўвагу, што палітзняволеная была суаўтаркай кнігу «Беларускі Данбас», якую ў 2021 годзе ўлады прызналі «экстрэмісцкай». Але наўрад ці «здрада дзяржаве» – у гэтай кнізе. Суаўтар кнігі Ігар Ільяш не фігуруе ў справе нават як сведка. Незразумела таксама, чаму следства праводзіла УКДБ у Гомельскай вобласці: Андрэева там ніколі не жыла і мала працавала ў тым рэгіёне.

«Здрадай дзяржаве» ў Беларусі лічыцца не толькі выдача дзяржаўных сакрэтаў, шпіянаж і пераход на бок ворага падчас вайны, але і «іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

ав/Белсат

Забарона на прафесію. У Беларусі знішчаюць журналістыку (відэа)

03.06.2022 12:17
У чэрвені пройдуць пяць крымінальных працэсаў над журналістамі. Некаторым з нашых калег пагражае да 15 гадоў зняволення.