Беларуская Служба

ЦВК Беларусі: Выбарчых участкаў за мяжой больш не будзе

24.10.2022 12:48
Аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

Ён пазначыў некалькі прычын, якія паўплывалі на падобныя навацыі ў Выбарчым кодэксе, – каранавірус і скарачэнне дыппрадстаўніцтваў за мяжой, піша Sputnik.

«Так, не будуць утварацца ўчасткі для галасавання за мяжой, што звязана з існуючым адмоўным вопытам правядзення выбарчых кампаній з прычыны неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі, адсутнасці неабходных умоў для бяспекі работнікаў загранустаноў і грамадзян, скарачэння колькасці работнікаў дыпламатычных службаў», – расказаў Карпенка.

Раней ён расказаў і пра іншыя планаваныя змены ў Выбарчым кодэксе – у Беларусі прапануецца адмяніць парог яўкі на выбарах дэпутатаў, а назіральнікі павінны будуць акрэдытоўвацца на ўчастках для галасавання да пачатку датэрміновага галасавання.

ав/zerkalo.io