Беларуская Служба

Рэгіянальная групоўка войскаў гатовая да «абароны Саюзнай дзяржавы»

06.01.2023 14:15
У далейшым падрыхтоўка рэгіянальнай групоўкі будзе таксама ўдасканальвацца, у тым ліку на ўзроўні міжвідавых падраздзяленняў.
.
А. Лукашэнка інспектуе супольную групоўку войс СДАфіцыйныя крыніцы РБ

Рэгіянальная групоўка войскаў у выніку баявога зладжвання гатовая да абароны Саюзнай дзяржавы. Пра гэта заявіў журналістам намеснік міністра абароны Беларусі Андрэй Жук на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі, піша «Наша Ніва».

Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з рашэннем кіраўнікоў Беларусі і Расіі з канца кастрычніка 2022 года на тэрыторыі Беларусі праводзіцца падрыхтоўка і зладжванне сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. Сёлета яе асаблівасцю стала тое, што вайскоўцы абедзвюх краін займаліся па адзіных праграмах, былі задзейнічаныя адны і тыя ж інструктары як з боку Расіі, так і з боку Беларусі.

«Пасля таго, як мы пераканаліся, што нашы вайскоўцы гатовыя, мы прыступілі да зладжвання экіпажаў, разлікаў, узводаў, рот. На кожным этапе праводзілі досыць шмат комплексных заняткаў, баявых стрэльбаў, тактычных вучэнняў. На сёння можна канстатаваць, што рэгіянальная групоўка войскаў да абароны Саюзнай дзяржавы гатовая», – падкрэсліў Андрэй Жук.

Паводле яго слоў, у далейшым падрыхтоўка рэгіянальнай групоўкі будзе таксама ўдасканальвацца, у тым ліку на ўзроўні міжвідавых падраздзяленняў.

Па-ранейшаму пакуль няясна, ці сапраўды Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца ўступіць у вайну. Гэта можа быць і супольная з Масквой аперацыя адцягвання сілаў, каб прымусіць украінскае камандаванне трымаць значныя сілы на беларускай мяжы і тым самым максімальна аслабіць украінскую аперацыю на поўдні.

эж

Зміцер Салаўёў пра суд над праваабаронцамі: Увесь свет павінен крычаць, што гэта вяртанне 1937 году

05.01.2023 12:53
5 студзеня ў мінскім судзе пачаўся працэс па «справе Вясны», судзяць чатырох праваабаронцаў, у тым ліку лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.