Беларускія ўлады хочуць прадаць з аўкцыёну будынак у цэнтры Гродна, дзе размяшчалася Польскае асветніцкае таварыства (Polska Macierz Szkolna). У будынку 12 гадоў таксама працаваў ліцэй, дзе можна было вывучаць польскую мову, а таксама польскую гісторыю і культуру. У верасні 2022 года Польскае асветніцкае таварыства ліквідавалі. Беларускія ўлады абвінавацілі арганізацыю ў нібыта «незаконнай адукацыйнай дзейнасці».
Polska Macierz Szkolna была адноўлена 3 снежня 1995 г. у Гродне групай настаўнікаў польскай мовы, мясцовымі актывістамі польскай меншасці. Таварыства займалася адукацыяй моладзі ў Беларусі, але таксама захаваннем польскай культуры і ажыўленнем жыцця меншасцяў. Арганізацыя мела філіі ў Гродне, Мінску, Браславе, Брэсце, Пінску, Валожыне, Сломіне і Вілейцы.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пераследуе непрызнаны ўладамі Саюз палякаў Беларусі, многія з яго актывістаў былі вымушаныя эміграваць, а сябра праўлення Анджэй Пачобут амаль два гады знаходзіцца пад арыштам.
ІАР/ вх