Беларуская Служба

«Илья, я в РОВД» – напісала маці былога палітвязня Іллі Міронава

17.03.2023 13:15
Пасля вяртання да дому мужчына пабачыў, што яго кватэра разгромленая, а маці пакінула запіску, што яе забралі ў РАУС.
 ,   6-   2020
Паводле актывіста, гэта ўжо 6-ы ператрус з 2020 года на ягонай кватэрыFoto: t.me/viasna96/

Пасля вяртання да дому гомельскі валанцёр Ілля Міронаў убачыў, што ягоная кватэра знаходзіцца ў разгромленым выглядзе: мэбля разабраная, кнігі і рэчы раскіданыя ў хаатычным парадку. Маці актывіста Валянціна Міронава пакінула картачку з запіскай, што яе забралі ў РАУС.

Паводле актывіста, гэта ўжо 6-ы ператрус з 2020 года на ягонай кватэры, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, на днях Ілля Міронаў выйшаў на волю пасля чарговага арышту.

аз