Сакратар Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэй Дэра заявіў, што найгоршая сітуацыя палякаў замежжа склалася ў Беларусі, бо там яны зазнаюць палітычны пераслед. 2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень польскай дыяспары і палякаў замежжа. Анджэй Дэра падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі варожа ставіцца да польскай спадчыны, мэтанакіравана яе вынішчае:
-У Беларусі знішчаюцца польскія могілкі, разбураюцца магілы польскіх герояў. Цпер – гэта афіцыйная палітыка Беларусі. На дадзены момант мы не можам непасрэдна дапамагаць нашым суайчыннікам, але мы намагаемся гэта рабіць па-іншаму, не буду распавядаць падрабязнасці, каб дапамога не спынілася. Зараз там у палякаў самая складаная сітуацыя.
Паводле агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, палякамі назвалі сябе 294,5 тыс. чалавек. Пераважная большасць з іх пражывае ў Гродненскай вобласці.