Брытанцы заявілі пра новыя санкцыі супраць Беларусі. Гаворка ідзе пра забарону на імпарт беларускага золата, цэменту, каўчуку і драўніны, а таксама на экспарт з выспаў матэрыялаў, якія маглі б быць выкарыстаны для стварэння хімічнай і біялагічнай зброі.
Абмежаванні павінны нанесці ўдар па Мінску, але таксама па Маскве, якая спрабуе абысці ўжо існуючыя санкцыі.
Новыя санкцыі дазваляюць змагацца з беларускай прапагандай у СМІ і інтэрнэце, а таксама пашыраюць крытэрыі апісання людзей, да якіх могуць быць прымененыя абмежаванні. Гэта пашырае кола супрацоўнікаў рэжыму, у дачыненні да якіх брытанцы могуць прымяняць абмежавальныя меры.
IAR/аз