Пахаванне адбылося ў на мясцовых могілках у роднай вёсцы мастака. У труну паклалі ягоны любімы капялюш. Пахавалі беларускага патрыёта ў вышыванцы.
Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы.
У палітвязня была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі пасмяротна ўзнагародзіў Алеся Пушкіна медалём «Гонар і годнасць».
Алесь Пушкін быў жанаты. У яго засталася жонка Яніна, сын і дачка. Яніна працуе настаўніцай у школе, сын паступіў ва ўніверсітэт, дачка вучыцца ў школе.
Фонд Беларуская Рада культуры аб'явіў «Збор памяці палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна».
Збор ладзіцца, каб падтрымаць сям'ю мастака і паспрыяць працы з творамі Алеся Пушкіна: сабраць, упарадкаваць і каталагізаваць яго спадчыну, матэрыялы, публікацыі.
яс