Нявестка караля не хоча, каб гэта адцягвала ўвагу, напрыклад, ад яе дзейнасці ў якасці мецэнаткі дабрачынных арганізацый.
Раней у палацы рэгулярна публікаваліся паведамленні пра сукенкі, сумачкі, абутак, які носіць прадстаўніцтва каралеўскай сям'і падчас візітаў і публічных выступаў.
Напрыклад, на мінулым тыдні Кейт Мідлтан наведала дзіцячы хоспіс. Было шмат паведамленняў пра знешні выгляд прынцэсы: яна была апранутая ў крэмавага колеру паліто маркі Chris Kerr і сукенку з папулярнай сеткі крам.
Цяпер палац спыняе публікацыі на такую тэму. «Так, стыль застаецца, але справа ў сутнасці», — патлумачыў Sunday Times ананімны член двара.
Пасля нядаўняга дыягназу і прафілактычнай хіміятэрапіі Кэтрын, прынцэса Уэльская, працягвае паступовае вяртанне да грамадскага жыцця.
У апошнім відэа яна гаворыць, што цяпер па-іншаму глядзіць на жыццё. Хвароба і вяртанне да абавязкаў сталі магчымасцю для новага пачатку. Мяркуецца, што з гэтым звязаныя новыя акцэнты, у цэнтры ўвагі павінны быць сацыяльныя тэмы, а не гардэроб.
IAR/вх