Вывучэнне еўрапейскай спадчыны і фарміраванне бачання будучыні Беларусі — такая асноўная тэматыка Форуму Касцюшкі, які пачынаецца ў Гданьску. Згодна з заявай МЗС, гэта будзе найважнейшая падзея польскага старшынства ў Радзе Еўрапейскага Саюза, прысвечаная правам чалавека і грамадзянскім свабодам у Беларусі.
Сустрэча стане пляцоўкай для абмеркавання сітуацыі ў Беларусі, падкрэсліваючы імкненне Польшчы і Еўрапейскага Саюза да прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў у рэгіёне. Форум аб’яднае экспертаў, праваабаронцаў, а таксама прадстаўнікоў еўрапейскіх інстытуцый і няўрадавых арганізацый. Дыскусіі будуць тычыцца галоўным чынам актуальнай сітуацыі і стратэгіі падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Польшча прыняла старшынства ў Радзе Еўрапейскага Саюза 1 студзеня 2025 года пад дэвізам «Бяспека, Еўропа!». Прыярытэты польскага старшынства сканцэнтраваныя ў сямі вымярэннях бяспекі: знешняй, энергетычнай, эканамічнай, харчовай, медыцынскай, інфармацыйнай і ўнутранай. Форум Касцюшкі ўпісваецца ў гэтую тэматыку, падкрэсліваючы важнасць правоў чалавека і дэмакратыі як асноватворных элементаў еўрапейскай бяспекі.
IAR/нг