Беларуская Служба

«Беларускі гаюн»: Вялікая калона «вагнэраўцаў» увайшла ў Беларусь

15.07.2023 09:37
У калоне было заўважана не менш за 60 адзінак тэхнікі, у тым ліку «пікапы, вялікія фуры, мікрааўтобусы і не менш за 3 аўтобусаў для перавозкі людзей».
. .
"Вагнераўцы". Ілюстрацыя. фота: Shutterstock/Andrey Sayfutdinov

Пра вялікую калону легкавых і грузавых аўтамабіляў з нумарамі так званых ДНР/ЛНР, у якой прыбылі вагнэраўцы, раніцай 15 ліпеня паведамілі партызаны з супольнасці «Беларускі гаюн».

Сукупнасць фактараў сведчыць аб тым, што гэта калона так званай ПВК «Вагнер», якая ноччу ўвайшла ў Беларусь з Расійскай Федэрацыі ў раёне Крычава. Потым праз Рагачоў яны рушылі ў напрамку Бабруйска і потым на Асіповічы. Маршрут паказвае, што калона «Вагнера» рухаецца да намётавага мястэчка ў вёсцы Цэль, паведамілі ў «Беларускім гаюне»

Паводле супольнасці, у калоне было заўважана не менш за 60 адзінак тэхнікі, у тым ліку «пікапы, вялікія фуры, мікрааўтобусы і не менш за 3 аўтобусаў для перавозкі людзей». Адзначаецца, што калону суправаджала беларуская міліцыя.

Напярэдадні стала вядома аб тым, што Міністэрства абароны Беларусі і «вагнэраўцы» выпрацавалі «дарожную карту перадачы досведу».

эж