Беларуская Служба

Яўген Прыгожын заявіў, што ён у Беларусі

19.07.2023 18:32
Прыгожын павітаў наёмнікаў «на беларускай зямлі» і паабяцаў зрабіць беларускую армію «другой у свеце».
   , , 24  2023 .
Яўген Прыгожын падчас бунту, Растоў, 24 чэрвеня 2023 г. .

Яўген Прыгожын, а таксама камандзір т.з. ПВК «Вагнер» Дзмітрый Уткін звярнуліся да сваіх байцоў у палявым лагеры «Вагнера» каля пасёлка Цэль Магілёўскай вобласці, на відэа бачныя штабныя палаткі, піша «Наша Ніва».

Прыгожын павітаў наёмнікаў «на беларускай зямлі» і паабяцаў зрабіць беларускую армію «другой у свеце». Акрамя таго, ён сказаў, што яму сорамна за тое, што адбываецца на расійска-ўкраінскім фронце цяпер і сказаў, што яны вернуцца на фронт, «калі будуць упэўненыя, што не пасаромяць свайго імені».

Ëн таксама сказаў, што нібыта дзяўчаты ў навакольных вёсках «с вожделеніем» глядзяць на вагнераўцаў і заклікаў «не пакрыўдзіць беларускіх дзяўчат».

Па словах Прыгожына, «Вагнер» будзе навучаць беларускую армію, а таксама ў найбліжэйшы час вернецца ў Афрыку.

Усё гэта адбывалася позна ўвечары, таму на відэа відаць толькі сілуэты выступоўцаў і абрысы дрэў і палатак.

Нагадаем, паводле супольнасці «Беларускі гаюн», пад Асіповічамі размешчаны каля 2000 расійскіх ваенных злачынцаў з т.з. ПВК «Вагнера».

эж


«Беларускі гаюн»: Вялікая калона «вагнэраўцаў» увайшла ў Беларусь

15.07.2023 09:37
У калоне было заўважана не менш за 60 адзінак тэхнікі, у тым ліку «пікапы, вялікія фуры, мікрааўтобусы і не менш за 3 аўтобусаў для перавозкі людзей».