Беларуская Служба

Выведка ЗША: Няма падставаў сумнявацца, што Расія размясціла ў Беларусі ядзерную зброю

22.07.2023 16:14
Лукашэнка не будзе мець ніякага кантролю над гэтай зброяй і ёю будзе карыстацца толькі Расія.
.
. PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Выведвальнае агенцтва Міністэрства абароны ЗША лічыць, што няма падставаў сумнявацца ў заявах Уладзіміра Пуціна аб тым, што Расія размясціла ў Беларусі першую партыю тактычнай ядзернай зброі, паведамляе ў пятніцу CNN са спасылкай на чыноўнікаў міністэрства.

У мінулым месяцы на Міжнародным эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу Пуцін заявіў, што «першыя расійскія ядзерныя боегалоўкі дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі». Ён дадаў, што гэта зроблена для «стрымлівання».

Па дадзеных аналітычнага цэнтра Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў, Расія мае 4477 ядзерных боегаловак, у тым ліку каля 1900 адзінак тактычнай ядзернай зброі. Незразумела, колькі з іх збіраецца перавезці Пуцін, а амерыканскія і заходнія афіцыйныя асобы пакуль не пацвердзілі пастаўкі якой-небудзь зброі ў Беларусь.

Тым не менш, высокапастаўленыя прадстаўнікі міністэрства абароны ЗША заявілі ў пятніцу невялікай групе журналістаў, што ў аналітыкаў «няма падстаў сумнявацца» ў сцвярджэннях Пуціна, «што (расіяне) дасягнулі пэўнага поспеху» ў пастаўках зброі.

Суразмоўцы CNN не раскрываюць, на падставе чаго яны прынялі такія вызначэнні. Яны прызналі, што амерыканскай разведцы складана сачыць за перамяшчэннем гэтай зброі, нават выкарыстоўваючы спадарожнікавыя фота.

Амерыканскія і заходнія афіцыйныя асобы заявілі CNN раней у ліпені, што Беларусь, падобна, не завяршыла мадэрнізацыю неабходных аб'ектаў для размяшчэння тактычнай ядзернай зброі, а даступныя спадарожнікавыя здымкі не паказалі падрыхтоўкі або абароны, якія былі б стандартнымі для расійскіх ядзерных абʼектаў.

Аднак іншыя крыніцы паведамілі CNN, што ў Беларусі ёсць розныя абʼекты савецкага часу, дзе можа захоўвацца пэўная колькасць ядзернай зброі.

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка ў мінулым месяцы заявіў, што «без ваганняў» прыменіць расійскую тактычную ядзерную зброю ў сваёй краіне ў выпадку нападу.

Аднак высокапастаўленыя прадстаўнікі Міністэрства абароны ЗША заяўляюць, што, на іх думку, Лукашэнка не будзе мець ніякага кантролю над гэтай зброяй і ёю будзе карыстацца толькі Расія.

На іх думку, перадача Беларусі ядзернай зброі не зменіць сусветную ядзерную сітуацыю і не павялічыць рызыку ядзернай аварыі, паколькі гэтая зброя будзе захоўвацца на складах пад кантролем расійскіх узброеных сіл.

ав

Прэзідэнт Літвы: Беларусь становіцца сапраўднай праблемай

12.07.2023 13:30
Гітанас Наўседа лічыць зараз Беларусь – гэта ўжо губерня Расійскай Федэрацыі.

Палітолаг Андрэй Лаўрухін: Імаверна, Беларусь будзе рухацца ў напрамку ваеннай дыктатуры або інтэграцыі ў Расію па мілітарыстычным сцэнары

19.07.2023 16:42
Якое заўтра можа нас чакаць у святле вайны, пагрозаў ядзернай зброяй, мілітарызацыі і бясконцых рэпрэсій супраць грамадства? Пагаварылі з палітолагам Андрэем Лаўрухіным.