Беларуская Служба

Палякі плануюць пабудаваць агароджу таксама на мяжы з Расіяй

17.08.2023 15:01
Кіроўнаыя сілы ў Польшчы перакананыя, што на рэферэндуме палякі падтрымаюць будаўніцтва сцяны на мяжы з Беларуссю.
-
Польска-беларуская мяжафота: Памежная служба

Будаўніцтва агароджы на польска-беларускай мяжы вельмі важнае, асабліва ў цяперашняй палітычнай сітуацыі, паколькі гэта пытанне бяспекі не толькі Польшчы, але і ўсёй Еўропы. Плот на мяжы абараняе ад наплыву нелегальных мігрантаў, а цяпер таксама наймітаў з «Групы Вагнера», пераконваў міністр адукацыі Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek), прадстаўляючы ў Сейме абгрунтаванне ўрадавай прапановы правядзення агульнанацыянальнага рэферэндума, між іншым, па гэтай справе. Больш за тое, палітык ад кіроўных правіх сілаў перакананы, што палякі на апытанні падтрымаюць ідэю працягваць будаўніцтва сцяны:

- Таму палякі адкажуць: Працягваем будаваць! Ідэнтычную агароджу мы пабудуем таксама на мяжы з Расіяй, то бок з Каралявецкай вобласцю. Мы будзем абараняць бяспеку польскай дзяржавы.

Нагадваем, трэцяе пытанне, па якім кіроўныя прапануюць выказацца палякам, гучыць: «Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю агароджы на мяжы паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь?». Рэферэндум плануецца правесці разам з парламенцкімі выбарамі, то бок 15 кастрычніка.

IAR/аз