Беларуская Служба

Уключыць Беларусь у БРІКС? Якія мэты ў Расіі на маючым адбыцца саміце арганізацыі

22.08.2023 11:59
«Масква хоча ўвесці ў БРІКС сваіх саюзнікаў, напрыклад, Беларусь ці Венесуэлу».
  - .
Саміт у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.фота: PAP/EPA/KIM LUDBROOK

З 22 па 24 жніўня ў Ёханэсбургу пройдзе саміт групы БРІКС, куды ўваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, КНР і ПАР. Адна з галоўных тэм – пашырэнне гэтай арганізацыі. На фоне вайны ва Украіне некаторыя краіны спрабуюць разнастаіць сваю знешнюю палітыку і эканоміку, арыентуючыся не толькі на Захад, адзначаюць эксперты.

На думку нямецкага палітолага Гюнтэра Майхольда, Масква хоча ўвесці ў БРІКС сваіх саюзнікаў, напрыклад, Беларусь ці Венесуэлу. «Для Пуціна пашырэнне БРІКС азначае магчымасць пераадолець міжнародную ізаляцыю», – мяркуе ён.

Але пашырэнне БРІКС – спрэчная тэма і ўнутры самой арганізацыі. Індыя, Бразілія і ПАР не жадаюць праблем, звязаных з новымі членамі. «Калі кожны будзе спрабаваць увесці ў клуб сваіх сяброў, напружанне і разнастайнасць унутры групы яшчэ больш узмоцняцца», – мяркуе Майхольд.

Раней ПАР сутыкнулася з праблемамі пры арганізацыі саміту, паколькі была б абавязана затрымаць Пуціна, на якога выстаўлены ордар Міжнароднага крымінальнага суда і выдаць яго ў Гаагу. У выніку Пуцін прымае ўдзел у саміце анлайн.

Крыніца: DW Беларусь

нг