Беларуская Служба

Аналітыкі ISW патлумачылі, навошта Лукашэнка пракаментаваў смерць Прыгожына

26.08.2023 12:23
Лукашэнка ўвесь час спрабуе паказаць сябе суверэнным лідарам, нягледзячы на фактычную акупацыю краіны Расіяй.
     , 2023
Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання вайсковай базы, 2023 год фота: president.gov.by

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі, датычнае гібелі кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, было накіравана на тое, каб збалансаваць адносіны з Крамлём і захаваць унутраны кантроль, паведамляе агенцтва УНІАН.

Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы Інстытута па вывучэнні вайны (ISW). Аналітыкі ўстановы звярнулі ўвагу на тое, што словы Лукашэнкі наўпрост супярэчылі яго папярэднім заявам адносна здзелкі, якую ён заключыў пры пасярэдніцтве паміж Крамлём і Прыгожыным.

«Учора ISW няправільна спрагназаваў, што Лукашэнка ўстрымаецца ад публічных заяў аб смерці Прыгожына, каб не пагаршаць сваю хісткую пазіцыю ў адносінах з Крамлём. Жаданне Лукашэнкі захаваць бачнасць суверэннага лідара пераважыла любыя апасенні», – падкрэслілі эксперты.

Нагадаем, учора беларускі дыктатар заявіў, што ведаў пра замах на Яўгена Прыгожына.

вс