Беларуская Служба

У Літве не выключаюць магчымасці закрыцця дадатковых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

26.08.2023 21:03
Кіраўнік МУС Літвы заявіла, што актуальна адсутнічаюць пагрозы бяспецы Літвы з боку Беларусі, але, паводле яе слоў, «Літва гатовая да адпаведных сцэнароў».
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

У Літве не выключаюць магчымасці закрыцця дадатковых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, паведаміла міністр унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце. «Калі ўлічыць праблему кантрабанды, тое, што сёння на мяжы з Беларуссю павінны знаходзіцца супрацоўнікі… Мы сапраўды абмяркоўваем пэўныя варыянты, канкрэтна для вырашэння гэтых праблем», – цытуе міністра партал Delfi.

Білатайце зазначыла, што на дадзены момант адсутнічаюць пагрозы бяспецы Літвы з боку беларускага рэжыму, але, паводле яе слоў, «Літва гатовая да адпаведных сцэнароў».

Агнэ Білатайце сказала, што для Вільні важны агульны для Літвы і суседніх краін ЕС план па гарантаванні бяспекі межаў і выпрацоўцы агульнага адказу на магчымыя пагрозы або правакацыі з боку Беларусі. Гэтае пытанне будзе абмеркаванае ў панядзелак, 28 жніўня, на сустрэчы кіраўнікоў МУС Польшчы і краін Балтыі ў Варшаве.

вс