Беларуская Служба

«Рэпарцёры без межаў» правялі акцыю ў падтрымку Марыны Золатавай у сямі буйных гарадах свету

07.11.2023 13:15
Арганізацыя даставіла сотні паштовак, лістоў і анлайн-паведамленняў у пасольствы Беларусі ў сямі гарадах свету.
Марына Золатавафота: Зеркало

Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» правяла акцыю «Паштоўкі для Марыны», даставіўшы сотні паштовак, лістоў і анлайн-паведамленняў у пасольствы Беларусі ў сямі гарадах свету. Гэта было зроблена, каб падтрымаць галоўнага рэдактара партала TUT.BY Марыну Золатава, якая трэці раз запар сустрэла дзень нараджэння ў турме.

6 лістапада прадстаўнікі «Рэпарцёраў без межаў» у Парыжы, Лондане, Берліне, Берне, Стакгольме, Вене і Вашынгтоне перадалі сотні пасланняў у падтрымку Золатавай у пасольствы Беларусі ў іх краіне.

У Парыжы генеральны сакратар арганізацыі Крыстаф Дэлуар заявіў журналістам, якія сабраліся ля беларускай амбасады: «Дыктатар Аляксандр Лукашэнка хацеў бы скарыстацца міжнароднымі навінамі, каб прымусіць людзей забыцца пра рэпрэсіі і тэрор у яго краіне. Мы прыйшлі сюды сёння раніцай, каб сказаць «не« прапагандзе ягонага рэжыму і паказаць, што мы працягваем змагацца за журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі, і прыцягнуць увагу СМІ да гэтай сітуацыі. Марына Золатава – толькі журналіст, самая вядомая ў краіне, рэдактар, якая кіравала найбуйнейшым незалежным сайтам у Беларусі, і менавіта таму рэжым так моцна яе б'е».

У Парыжы да акцыі далучыўся і муж Золатавай Васіль Кішкурна. Ён заклікаў да далейшай салідарнасці з Марынай і ўсімі іншымі беларускімі журналістамі, якія падвергліся пераследам за тое, што яны не маўчалі пасля падзеяў у жніўні 2020 года.

«Ім патрэбная гэтая падтрымка, і яны адчуваюць яе нават у турме, таму што чалавечае цяпло пераадольвае ўсе сцены і нават межы. Я ведаю, што аднойчы ў Беларусі ўзыдзе сонца», – сказаў ён.

Офісы «Рэпарцёраў без межаў» па ўсім свеце за апошнія два месяцы збіралі паштоўкі ў рамках глабальнай кампаніі # FreeZolatava.

ав/zerkalo.io

Галоўная рэдактарка парталу TUT.ВY Марына Золатава другі раз сустракае свой дзень народзін за кратамі

06.11.2023 14:14
У Мінгарсудзе ў сакавіку Золатавай прызначылі па 12 гадоў калоніі.