Беларуская Служба

Галоўная рэдактарка парталу TUT.ВY Марына Золатава другі раз сустракае свой дзень народзін за кратамі

06.11.2023 14:14
У Мінгарсудзе ў сакавіку Золатавай прызначылі па 12 гадоў калоніі.
Марына Золатавафота: zerkalo.io

Марына Золатава – былая галоўная рэдактарка найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY. Журналістка пачала там сваю працу ў 2004 годзе, а неўзабаве стала яго галоўнай рэдактаркай. Яе затрымалі 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы

У Мінгарсудзе ў сакавіку Марыне і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы – агулам прайшло 37 пасяджэнняў.

У Марыны ёсць дачка Надзея і няпоўнагадовы сын Фёдар.

Сёння журналістка адзначае 46-годдзе за кратамі.

яс/Вясна