Беларуская Служба

Базанава не пусцілі на тэрыторыю Польшчы, яго візу анулявалі

07.11.2023 15:01
Прычыны адмовы ў праездзе на тэрыторыю Польшчы, а таксама анулявання візы невядомыя.
Беларускі пашпартBy User: Ліцьвін - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7725233

Як стала вядома Tribuna.com намесніка старшыні Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава, які ехаў на матч жаночай зборнай Беларусі супраць каманды Славеніі, які праходзіў у Венгрыі, не ўпусцілі ў Польшчу, а яго візу анулявалі.

Адзначым, што Базанаў не мог адправіцца разам з жаночай нацыянальнай камандай праз краіны Балтыі, бо з 20 лістапада 2020 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Прычыны адмовы ў праездзе на тэрыторыю Польшчы, а таксама анулявання візы невядомыя.

ав