На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці разгледжаны ход выканання даручэнняў па павышэнні эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя. Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў, былі выяўлены праблемы даступнасці першай і спецыялізаванай медыцынскай дапамогі ды затрымкі правядзення дыягнастычных даследаванняў, асабліва ў сельскай мясцовасці. Камітэтам дзяржкантролю выяўленыя факты зацягвання будаўніцтва важных аб'ектаў аховы здароўя, якія пацягнулі неэфектыўныя бюджэтныя расходы каля 5 млн рублёў, безуліковага спісання лекавых сродкаў і перабояў з забеспячэннем лекамі.
Аднак пэўных мер па рашэнні праблем на калегіі прадстаўлена не было. Галоўнаму ўпраўленню па ахове здароўя Віцебскай вобласці толькі было даручана прыняць дадатковыя меры па павышэнні якасці паслуг. А па выніках праверак да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 62 работнікі сферы аховы здароўя рэгіёну.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск