Беларуская Служба

Праваабаронцы: у кастрычніку як мінімум 45 чалавек асуджаныя па палітычных матывах

09.11.2023 14:28
Паводле праваабаронцаў, функцыянальны характар набылі рэпрэсіі ў дачыненні да дзеячаў культуры.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабаронцы «Вясны» цягам кастрычніка фіксавалі працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Колькасць грамадзян, якія трапілі пад каток рэпрэсій судоў – за кастрычнік гэта каля 113 чалавек. Па рэгіёнах гэта выглядае наступным чынам: Мінск – 55 чалавек, Мінская вобласць – 9, Брэсцкая вобласць – 15, Гродзенская вобласць – 8, Віцебская вобласць – 8, Магілёўская вобласць – 6, Гомельская вобласць – 12.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома пра не менш чым 45 асуджаных па палітычных матывах грамадзянах, з якіх 37 мужчын і восем жанчын.

За кастрычнік праваабаронцы зафіксавалі не менш за пяць выпадкаў, калі інфармацыя аб пачатку разбіральніцтваў па крымінальных справах па палітычных матывах на сайце Вярхоўнага суда ў раздзеле «Электроннае судаводства. Расклад судовых пасяджэнняў» публікаваўся ўжо пасля таго, як судовае слуханне пачалося. На згаданым сайце Вярхоўнага суда таксама не заўсёды публікуюцца дадзеныя аб разглядзе крымінальных справаў, якія разглядаюцца ў парадку выязных судовых разглядаў. Праваабаронцы «Вясны» ў кастрычніку зафіксавалі не менш за чатыры такія выпадкі.

У раённых судах Мінска ў кастрычніку фіксавалася выразная тэндэнцыя пераследу грамадзян па палітычных матывах у сувязі з іх удзелам у мірных сходах 2020 года па артыкуле аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (артыкул 342 КК). Разам з тым, фіксаваліся выпадкі судовага пераследу і асуджэння грамадзян цэлымі сем'ямі.

Па-ранейшаму працягваліся паўторныя і шматразовыя судовыя працэсы ў дачыненні да палітычных зняволеных, раней асуджаных па палітычных матывах, якія адбываюць пакаранні ў месцах пазбаўлення волі. Праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі сем такіх выпадкаў.

Таксама паводле праваабаронцаў, функцыянальны характар набылі рэпрэсіі ў дачыненні да дзеячаў культуры.

аз

У Генпракуратуры падлічылі колькасць «экстрэмісцкіх злачынстваў» у Беларусі з 2020 году

08.11.2023 17:02
Паводле стану на 8 лістапада ў Беларусі праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 1 тыс. 460 чалавек.