Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская падтрымала Віктара Бабарыку: «Я веру, што вы не апусцілі рукі»

09.11.2023 15:32
Віктару Бабарыку за кратамі споўнілася 60 гадоў. Гэта ўжо чацвёрты дзень нараджэння, які палітык праводзіць за кратамі.
Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўскаяfacebook.com/S.Tsikhanouskaya

9 лістапада экс-кандыдату ў прэзідэнты Віктару Бабарыку спаўняецца 60 гадоў. Гэта ўжо чацвёрты дзень нараджэння, які палітык праводзіць за кратамі.

Са словамі падтрымкі да палітвязня звярнулася дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская. Яна нагадала, што палітвязень утрымліваецца ў турме ў нечалавечых умовах:

- Больш за сем месяцаў мы нічога не ведаем пра сітуацыю Віктара Бабарыкі. Яшчэ ў красавіку яго моцна збілі сілавікі. З гэтага часу нічога не вядома пра стан яго здароўя. Як і да Сяргея (Ціханоўскага- рэд.), да яго таксама перасталі дапускаць адваката, не даюць сустракацца са сваякамі, не перадаюць лістоў і медыкаментаў. Паводле апошняй інфармацыі Віктар Дзмітрыевіч знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпа. Віктар Дзмітрыевіч, я веру, што Вы трымаецеся і не апусцілі рукі. Сіл Вам і моцнага здароўя!

Нагадваем, 6 ліпеня 2021 году Вярхоўны суд прысудзіў палітвязню, экс-старшыні «Белгазпрамбанку» Віктару Бабарыку 14 гадоў зняволення. Суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК).

Шэсць адвакатаў Віктара Бабарыкі пазбавілі ліцэнзій, Максіма Знака асудзілі на 10 гадоў.

аз