Беларуская Служба

У бацькоў пісьменніка Сашы Філіпенкі прайшоў вобшук – яго бацьку затрымалі

09.11.2023 10:48
«У мяне дома вобшук. Сем чалавек з аўтаматамі. Бацьку забралі. Маці сказалі: «Скажыце дзякуй сыну».
Саша Філіпенкакрыніца: профіль С.Філіпенкі ў «Фэйсбуку»

У бацькоў пісьменніка Сашы Філіпенкі прайшоў вобшук. «У мяне дома вобшук. Сем чалавек з аўтаматамі. Бацьку забралі. Маці сказалі: «Скажыце дзякуй сыну». Відавочна, што ціснуць на мяне і хочуць, каб я перастаў выказвацца ў еўрапейскай прэсе», – напісаў Філіпенка у «Фэйсбуку».

39-гадовы Саша Філіпенка – беларускі пісьменнік, журналіст і публіцыст. Аўтар некалькіх папулярных кніг. Яго творы перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую і тайскую мовы. Пісьменнік часта выступае з крытыкай беларускага і расійскага рэжымаў.

З пачатку 2000-х гадоў і да 2020 года жыў ды працаваў у Расіі.

Летам бягучага года ў Вільні адбылася прэм'ера яго пʼесы «Ціхары», прысвечанай беларускай тэматыцы.

вс